Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

Расспяваныя Рыбалы

Аляксей МАРОЗ

Вакальныя і абрадавыя народныя традыцыі пераказваліся ў Рыбалах і наваколлі здаўна, з пакалення ў пакаленне. Найбольш вядомымі рыбалаўскімі спевакамі, пра якіх многа пісалася і гаварылася, быў калектыў „Хлопцы-рыбалоўцы”. Калі спынілі яны сваю дзейнасць, з беларускім рэпертуарам працягваюць выступаць школьнікі пад наглядам кіраўніка вясковай святліцы Лідзіі Мартынюк. У жніўні мінулага года ў Рыбалах аднавіўся беларускі калектыў дарослых спевакоў. Жыхары гэтага сяла сталі сустракацца на рэпетыцыях і выступаць на мясцовых мерапрыемствах. Вясковыя жанчыны выступаюць таксама разам з моладдзю, са сваймі дзяцьмі. Так было між іншым у час прэзентацыі народных абрадаў у Гайнаўцы, калі рыбалаўская група паказала „Гоготуху”. Мяшаная група з Рыбалаў выступіла таксама на вечарыне „Зімовыя сустрэчы з песняй”, якая 6 лютага ладзілася ў іх вясковай святліцы Гарадскім асяродкам анімацыі культуры з Заблудава, а ў асноўным кіраўніком гэтай жа святліцы Лідзіяй Мартынюк. Гэта быў апошні час, калі можна было яшчэ спяваць калядкі і таму калядавала большасць выступаючых. Аднак у час сустрэчы, на якой сабралася многа жыхароў Рыбалаў і навакольных вёсак, а сярод якіх былі намеснік заблудаўскага бурмістра Міраслаў Максімюк, старшыня Заблудаўскай рады Ян Лех Валасэвіч і мясцовыя радныя, калектывы выступілі ў галоўным з народнымі даўнімі творамі і апрацаваным беларускім фальклорам.

Мяшаная група з Рыбалаў, што выступала першай, пачала спяваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF