Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

Нурэцкія „Незабудкі”

Міра ЛУКША

Раз моцна свяціла жнівенськае сонца, раз разгуляўся праліўны дождж. Гэта было ў Машчонай-Панскай, куды на свята вёскі прыехалі госці не толькі з Нурэцкай гміны. А гэта якраз яны прывезлі сонца: незабудачкі-цётачкі, якія адважыліся паспрачацца за сваё ў гмінным доме культуры ў Нурцы-Станцыі і выступіць як самастойны ансамбль з улюбёнымі песнямі. Праўда, не трэба было ім спрачацца з Ірэнай Яношук, якая заўжды іх падтрымае. У нурэцкім доме культуры перш збіраўся вялікі калектыў, дзе пераважала пенсіянерская брація. Ім больш даспадобы былі велічныя патрыятычныя песні і розныя паненэчкі, што ішлі ў лясэчак. І сталі „Незабудкі”. І жанчыны, якіх выпадкова ўдалося... мне ахрысціць больш за два гады таму ў Машчонай-Панскай, калі мы першы раз спаткаліся, ад той пары адважна і гожа выступаюць на розных мерапрыемствах, а нават самі ладзяць фэсты-забавы для акалічных вёсак, а нават і ў суседняй, Мілейчыцкай гміне. Гэтак было ў Рагачах, адкуль родам вядучая гурт Надзея Карчэўская. Жыве яна ўжо дванаццаць гадоў у Жэрчычах. Выступае яшчэ з імі Марыся Шпанская, яе дачка, з Нурца-Станцыі, і жанчыны з блізкага Залесся — Оля Філоц, каталічка Галіна Пытэль, Ніна Якімюк, і з Забалоцця — Антаніна Грушэўская. А на гармоніку стаў ім падыгрываць Антон Капялько з Радзівілаўкі, гарманіст з капэлы „Рэтра”. Жвавей з ім, а тое што спяваюць ды іграюць ніякае не „рэтра”. Іграюць тое, што ў душы ім іграе — песні беларускія, паляшуцкія, рускія, а і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF