Ніва № 8 (2806), 21 лютага 2010 г.

Няма палітыкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гісторыя пераследу Саюза палякаў Беларусі цягнецца ажно з 2005 года. Усё пачалося з таго, што на чарговым з’едзе арганізацыі ў выніку дэмакратычных перавыбараў і патаемнага галасавання старшынёй Саюза была абрана Анжаліка Борыс. Ранейшы кіраўнік Тадэвуш Кручкоўскі, які дыскрэдытаваў сябе ў розных праявах як у асяродку палякаў, так і ў мясцовым універсітэце, адыходзіць не захацеў (дакладней, яму не дазволілі зрабіць гэта тыя, хто хоча трымаць у сённяшняй Беларусі ўсё пад кантролем). Паўсталі два „звёнзкі”. Але ж фігура Кручкоўскага была занадта „засвечаная” і скампраметаваная. Старшынём „дзяржаўнага” саюза палякаў быў прызначаны пенсіянер Іосіф Лучнік. Апагеем пераследу тады стаў гвалтоўны захоп уладай Дому польскага ў Гродне. З таго часу перманентна ўспыхвалі рознай сілы рэпрэсіі супраць дзеячаў сапраўднага Саюза палякаў у розных формах — канфіскацыя выданняў, ананімныя запалохванні і пагрозы, правакацыі, затрыманні на мяжы, адміністрацыйныя арышты. Нават помнік Чэславу Немэну пацярпеў.

Улада стала ствараць па ўсім заходнім рэгіёне Беларусі свае марыянеткавыя структуры Саюза палякаў. Часта даходзіла да абсурду, калі на праўладныя з’езды збіралі чыноўнікаў з выканкамаў, калі выяўлялася, што „новыя” і „правільныя” палякі не маглі двух слоў звязаць па-польску. Летась небараку Лучніка адпусцілі на пакой, а новым старшынём правільнага саюза быў прызначаны Станіслаў Сямашка, прадпрымальнік з досыць сумнеўнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF