Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (12)

Ганна КАНДРАЦЮК

Кожны, хто вандраваў па Беларусі, ведае колькі часу і нерваў зжырае праблема прапіскі. Мы яшчэ не даехалі ў Гарошкаў, як пачалі сушыць мазгі рэгістрацыяй пабыўкі. З-за апошняй калатнечы аж не хацелася сыходзіць з цягніка. Каб справіцца ў трох дазволеных без прапіскі сутках, мы павінны былі з’ехаць яшчэ ў той самы дзень што і прыехалі. Апошні варыянт не даваў гарантыі, што на час паспеем дабрацца на мяжу і мы, прыкладова, маглі б не дастаць квіткоў на паваротны цягнік з Рэчыцы ў Гродна. І будзь тут разумны...

Спачатку, дзеля адной прапіскі, мы хацелі спыніцца ў Рэчыцы, пасяліцца ў нейкай гасцініцы, набыць рэгістрацыю і адразу ехаць у вёску паэта. Ранейшыя досведы падказвалі, што „ад рукі” нам не паставяць патрэбнай пячаткі. Паколькі набліжаліся выхадныя дні, справа магла б зацягнуцца да панядзелка. Словам — кашмар! У такой неразбярысе сваю ролю іграюць падказкі сяброў. Калі пазваніў нам Сяргей Сыс і падказаў ехаць ў Гарошкаў, мы мігам прыдумалі яшчэ адзін варыянт: за прапіскай пойдзем у мясцовы сельсавет. У справе начлегу ў нас не было вялікіх патрабаванняў.

— Як не будзе месца ў хаце, то заначуем на саломе або сенавале, — падумалі мы ўголас.

Паводле сталічных блогаў сам паэт спаў да восені на сенавале ў хляўку. Любіў выпіць. Ездзіў у Сібір вывучаць жыццё.

* * *

У Гарошкаве ўжо з парога мы зразумелі, што Анатолевы начлегі на сенавале — чыстая праява (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF