Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Заява Рады ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” аб пераследзе сяброў аб’яднання

Прынята адзінагалосна 3 лютага 2010 г.

Пасля стварэння ў 2006 годзе ГА „Саюз пісьменнікаў Беларусі” (СПБ) з боку ягонага кіраўніцтва праз міністэрствы адукацыі, інфармацыі, юстыцыі, культуры Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя ім установы мэтанакіравана прадпрымаліся меры па звужэнні сферы грамадскай дзейнасці і па ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі — Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Творчае аб’яднанне пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржаўнай падтрымкі і вымусілі пакінуць Дом літаратара. Былі перапісаныя школьныя і ўніверсітэцкія праграмы па беларускай літаратуры, з якіх выкраслілі імёны і творы членаў СБП — народных паэтаў, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій, майстраў нацыянальнага мастацкага слова. Новастворанаму саюзу былі перададзеныя літаратурныя выданні „Полымя”, „Нёман”, „Маладосць”, штотыднёвік „ЛіМ”, заснавальнікам якіх дзесяцігоддзі быў СБП. Распараджэннем міністэрства адукацыі былі забароненыя літаратурныя выступленні членаў СБП у школах, ВНУ і бібліятэках, якое не адменена і да гэтага часу. Літаратараў, якія працуюць у дзяржаўных установах, пачалі пад пагрозай звальнення прымушаць пісаць заявы аб выхадзе з СБП, заснаванага Купалам і Коласам, ды ўваходзіць у новаствораны саюз.

Не зважаючы на жудасныя ўмовы дзейнасці, СБП выстаяў і застаецца самай масавай прафесійнай арганізацыяй літаратараў Беларусі. Новаствораны СПБ, атрымаўшы ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF