Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Артымовічы

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёння я хачу расказаць пра знакамітых беларусаў з Беласточчыны Віктара, Адама і Антона Артымовічаў, якія ў XIX стагоддзі ўнеслі вялікі ўклад у эканамічнае развіццё Расійскай імперыі. На жаль, што не сваёй уласнай Бацькаўшчыны, а менавіта Расійскай імперыі. І гэта не іх віна, а бяда. Бо, як мы ведаем з гісторыі, беларускае гаспадарства было зліквідавана ў канцы XVIII стагоддзя. Да гэтага спрычыніліся нашы як заходнія, гэтак і ўсходнія суседзі.

Увесну 1791 г. у часе Вальнага Сейма польскія магнаты і апалячаная беларуская шляхта, імкнучыся ўмацаваць Польшчу, над якой навісла пагроза з боку Аўстрыі, Прусіі і Расіі, заявілі пра неабходнасць увядзення спадчыннай манархіі і зліквідавання адметных дзяржаўных структур Вялікага Княства. Так здзейснілася шматвяковая мара нашых заходніх суседзяў. Беларускае гаспадарства з гэтага моманту дэ-юрэ ўвайшло ў склад Польшчы. Праўда, ненадоўга. У траўні 1792 г. расійская армія пад камандаваннем Міхаіла Крачэтнікава захапіла Вільню і ўсталявала кантроль над нашымі землямі. А ў 1793 г. Расійская імперыя анексавала цэнтральную частку Беларусі (усходнія землі былі захоплены яшчэ раней — у 1772 г.).

У 1795 г., калі Расія дарэшты захапіла Беларусь, распараджэннем Кацярыны II нашы землі ўвайшлі ў тры створаныя тады адміністрацыйныя адзінкі — генерал-губернатарствы: Беларускае (Полацкая і Магілёўская губерні), Літоўскае (Слонімская і Віленская губерні ды дзве вобласці — Ковенская і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF