Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Беларуская песня ў тэатры

Міра ЛУКША

XVII Агульнапольскі фестываль беларускай песні завяршыўся 7 лютага гала-канцэртам у беластоцкім Драмтэатры імя Аляксандра Вянгеркі. На жаль, у вялікую глядзельную залу тэатра змяшчаецца ў шмат разоў менш гледачоў, чым у адзінай на ўсю сталіцу ваяводства залу пад дахам, дзе праводзіліся фестывальныя гала-канцэрты, і цана білетаў была немалая. Сабраліся шчырыя паклоннікі роднай песні, каб урачыста адслухаць найлепшых выканаўцаў падляшскай беларускай песні. Шмат было гасцей — ад дыпламатаў, палітыкаў і самаўрадаўцаў рознага рангу з Польшчы і Беларусі, святароў да грамадскіх актывістаў. Адчытаны былі віншавальныя лісты між іншым ад урада Рэспублікі Беларусь і мітрапаліта Савы. Усе адзначалі важкасць нашай тут руплівай беларушчыны і багацце музыкі. Сапраўды, святочнае атачэнне і дух высокай культуры, які лунае ў шаноўных тэатральных мурах, да таго знакамітая акустыка паспрыялі таму, што канцэрт быў проста асалодай таксама і для найбольшых рупліўцаў на роднай ніве — выступоўцаў. Шкада, аднак, як адзначыў Сяргей Лукашук з „Маланкі”, што няма ў Беластоку адпаведнай залы для такіх вялікіх канцэртаў, бо саміх мастакоў было пад чатырыста асоб, і было ім і іх адмысловым народным строям вельмі цесна ў гардэробах. А „Маланка” і беластоцкая „Калінка” выступілі ў новых, казачна каляровых, пашытых для іх спецыяльна ў Беларусі народных строях. Беластоцкая „Калінка” таксама дзякуючы новаму колеру — макава-чырвонаму — урэшце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF