Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Сталяр-мастак з Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Занікае прафесія сталяра ў нашых вёсках. Сучаснае сталярства вельмі розніцца ад ранейшага, але ў Орлі працуе яшчэ спецыяліст, які карыстаецца толькі традыцыйнымі, вельмі трывалымі метадамі апрацоўкі драўніны.

Уладзімір Война нарадзіўся ў 1943 годзе, шмат гадоў жыў у Беластоку, а на пенсію з’ехаў у родную Орлю. Закончыў ён сталярскую школу ў Алецку па спецыяльнасці мастацкі сталяр; цікава тое, што такую спецыяльнасць атрымалі толькі два вучні тагачаснага ягонага класа. Таму і сёння ён захапляе мясцовых людзей сваімі прыгожымі вырабамі.

Спадар Уладзімір, хаця шчыры ў адносінах з людзьмі, не любіць расказваць пра сябе. Мажны былы спартсмен, прытым уражлівы — любіць прыроду, разводзіць каляровых птушак. Ягоныя галубы пераадолелі тысячы кіламетраў каб вярнуцца ў сваё арлянскае гняздо, а драўляныя вырабы мастака адпраўляліся ў вырай у далёкі свет.

— Ваша праца, кожны Ваш выраб, захапляе людзей; укладаеце ў гэта цэлы свой талент...

— Здараецца, што і людзі задзіўляюць мяне. Вось, акурат, вырэзваў я фігуру Ісуса, амаль у чалавечы рост, яшчэ не завяршыў. А прыйшла вясковая жанчына, якая тую фігуру заказала, пабачыла, і перажагналася. А я гэта ўшанаваў.

Драўляных фігур распятага, нават у чалавечы рост, Хрыста выразаў я хіба за сотню, яны знаходзяцца ў храмах. На тыя рэзьбы сам накладаў паліхромію, каб тая драўляная постаць мела выгляд чалавечага цела. Рабіць тэкстуру слаёў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF