Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Замарожаныя вёскі

Ілона КАРПЮК

На сваім

На халадзільніку пакет, а ў ім можа з дваццаць булачак. Кухонная сцяна выглядае як кастрог, уся ў дровах. Хатка чыгуначнага майстра пабудаваная яшчэ ў царскіх часах. І „царскія” вокны яшчэ.

— Хацеў я адкупіць ад чыгункі гэты домік, але ён надта блізка чыгуначнага пуці і закон не дазваляе, — кажа ўжо без жалю Аляксандр Малатовіч, жыхар Сушчага Барка. — Тады дажываю тут, не ў сваім, але хто тут хацеў бы жыць. Тут сыплецца, там таксама, але стаіць ужо столькі гадоў, то можа і не ўпадзе.

Пару гадоў таму спадар Аляксандр пацярпеў ад інсульту. Сам сабе дроў не нарубае, цяжка насіць ваду, нават цяжка сабе наварыць. Але не здаецца.

— Не тое, што зімы баюся, але сам не дам рады. Прыязджаюць дзяўчаты з сацыяльнай дапамогі, нават учора павінна адна прыйсці, але можа захварэла. Зараз людзі часта хварэюць. Прыйдзе, пасядзіць, загаворыць, прынясе вады. Заўсёды ў чымсьці там дапаможа.

Спадар Аляксандр не мае праточнай вады. Як большасць старых, самотных людзей не мае ні купальні, ні прыбіральні. Яго туалет — ацеплены, а нават можна сказаць прыаздоблены квяцістым матэрыялам — распаложаны ў пару кроках ад хаты.

— Мне ўжо іншы туалет непатрэбны. Раней думаў можа, каб ваду пацягнуць пад хатай, устанавіць помпу. Тады не трэба было б вымаць дубальтовага акна і цягнуць ваду са студні. Трэба таксама і больш паліць.

У хаце вельмі цёпла, можна нават сказаць, што горача. На стале (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF