Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Заклік Беластоцкага тэлецэнтра

Уладзіслаў ПРАХОВІЧ

У выніку радыкальнага падзення прыходаў ад абанемента Польскае тэлебачанне Аддзел у Беластоку апынулася ў трагічным фінансавым становішчы.

На дзейнасць у 2010 годзе атрымалі мы суму 8.303.000 зл., што ў параўнанні з мінулым годам, калі мы распараджаліся сумай 13.800.000 зл., складае квоту на 40% меншую. Сёлетніх фінансавых сродкаў хопіць Беластоцкаму тэлецэнтру толькі на пакрыццё абмежаваных гадавых сталых коштаў і на забеспячэнне на працягу 3 месяцаў прадукцыі і трансляцыі інфармацыйных аглядаў апошніх падзей „Аб’ектыў” і цыклічных рэлігійных ды нацменшасных праграм. На трансляцыю толькі гэтых, дакладна кажучы, місійных праграм на працягу 2010 года спатрэбіцца дадаткова больш за 1.200.000 зл.

Распараджаючыся прызначанымі кіраўніцтвам Беластоцкаму аддзелу Польскага тэлебачання сродкамі, мы не зможам выконваць публічнай місіі, дзеля якой мы былі створаны Краёвай радай радыёвяшчання і тэлебачання — у сувязі з гэтым не будуць рыхтавацца і выходзіць у тэлеэфір праграмы, якія папулярызуюць спорт, гісторыю нашага рэгіёна і сюжэты з жыцця жыхароў Падляшша.

Ужо ў студзені мы прыпынілі аж да адмены выхад у тэлеэфір такіх перадач як:

культурная праграма „Прыпынак Культура” („Przystanek Kultura”),

праграма для інвалідаў „Мы ёсць” („Jesteśmy”),

цыклы рэгіянальных рэпартажаў „Пазітыўныя” („Pozytywni”) і „Стоп! Рэпартаж” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF