Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Самакіраванне па-беларуску

Віктар САЗОНАЎ

Ужо колькі год запар людзі наракалі на тое, што няма сапраўднай зімы. Наракалі, наракалі і данаракаліся. У гэтым годзе, не зважаючы на раставанне леднікоў і напаўшае на планету глабальнае пацяпленне, зіма засыпала снегам усю Еўропу. Беларускія дарогі таксама аказаліся засыпаныя. Але з гэтым пачала ваяваць снегаачышчальная тэхніка. Таму па дарозе неяк праехаць можна. Цяжэй на тую дарогу трапіць, бо двары занесеныя снегам так, што буксуюць нават трактары.

Таму Міхалыч, руплівы і працавіты чалавек, падняўся на гадзіну раней чым заўсёды, узяў рыдлёўку і расчысціў не толькі шлях, па якім ён і іншыя могуць спакойна выехаць з двара, але і месца, дзе стаіць яго машына, каб вечарам, пасля працы, можна было спакойна сюды заехаць.

Але пралічыўся. Вечарам, вяртаючыся дахаты, ён убачыў, што на расчышчаным ім ад снегу месцы ўжо стаіць суседская машына. Міхалыч пайшоў да суседа і паспрабаваў абудзіць у яго душы нейкае сумленне і паняцце справядлівасці. Ды сусед адказаў, што пад хатай месцы не падпісаныя, і кожны мае права ставіць машыну там, дзе яму зручна.

Міхалыч мусіў пагадзіцца, што на расчышчаным ад снегу месцы сапраўды ставіць тэхніку зручна. Ён, цяжка ўздыхнуўшы, зноў узяў у рукі рыдлёўку і да поўначы адкапаў для свайго аўто яшчэ адну стаяначку. Але назаўтра і на гэтым расчышчаным месцы стаяла машына ўжо другога суседа. Міхалыч адкапаў яшчэ адно месца. Але сітуацыя зноў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF