Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Гісторыя і сучаснасць Ласінскага прыхода

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна выйшла з друку чарговая гістарычная кніжка аўтарства доктара тэалагічных навук, мітрафорнага протаіерэя Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны аб Ласінскім праваслаўным прыходзе. На аўтарскую сустрэчу, наладжаную 7 лютага ў Епархіяльным цэнтры праваслаўнай культуры ў Крыўцы, прыбыло шмат прыхаджан і запрошаных гасцей, сярод якіх было многа святароў. У час прэзентацыі кніжак „Ласінка. Прыход на акраіне Лядскай пушчы” і „Кнігазбор” (пісаў я пра яе раней), выдадзеных Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах пад рэдакцыяй Дарафея Фіёніка, іх аўтары, айцец Рыгор Сасна і матушка Антаніна Троц-Сасна пачулі многа вельмі цёплых слоў, асабліва наконт выдання пра Ласінку і яе наваколле. Гісторык Славамір Іванюк расказаў таксама пра шматгадовую руплівую працу айца Рыгора і матушкі Антаніны ў галіне збірання і публікавання мясцовай гісторыі. Так, як шматлікія мясцовыя прамоўцы, настаяцель Ласінскага прыхода протаіерэй Георгій Кос, які разам са студзіводскім музеем быў арганізатарам спаткання, моцна дзякаваў аўтарам кніжкі за апублікаванне падрабязнай гісторыі ягонай парафіі.

— Кніжка пра Ласінскі прыход гэта тытанічная работа і вялікая крыніца ведаў пра нашых продкаў. Чытаючы яе можна многа даведацца пра жыццё і спосаб думання нашых прадзедаў, — заявіў гісторык Славамір Іванюк.

Новая кніжка распачынаецца з вопісаў месц побач ракі Нарвы, дзе захаваліся сляды даўніх гарадзішчаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF