Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (11)

Ганна КАНДРАЦЮК

Які самы вабны экспанат у гарошкаўскай хаце-музеі? Спачатку мы думалі пра чыгунок, у якім паэт згатаваў легендарны крупнік з рыбіны. Мы ведалі, што беларускі турыст хутчэй чым кніжнай сценкай, на якой красуюцца айчынная паэзія і драмы, пацікавіцца кулінарыяй. Апошняя прапанова, хоць прасякнутая творчым палётам і каштоўная ў рынкавым сэнсе, падалася паўсюднай і таму недастаткова годнай асобы паэта.

— Тут трэба такое, якога яшчэ нідзе не было, няма і не будзе, — сказала Міра Лукша.

— Ну і каб яно натхняла, аздараўляла і прадказвала будучае, — падбіла я стаўку. Беларускі народ практычны, ён цэніць адно носьбітаў культуры здольных наклікаць цуд. Пра паэтаў, якія пішуць вершы і не наклікаюць цудаў, наш чалавек прыдумаў не менш гладка-прыкольны вершык: Не той паэт, хто піша вершы — а той паэт, хто вып’е першы!

Так ці інакш, мы знайшлі дастаткова прыцягальны і намагнічаны экспанат у Гарошкаве. Адказ прыйшоў двое сутак пасля выезду з Гарошкава, на вакзале ў Слоніме, далёка за поўнач, дзе з вечара да рання мы чакалі аўтобуса ў Жыровічы. Здарожаныя і засаджаныя ў цесныя крэслы з жалезнымі парэнчамі, з за якіх не было як след прылегчы, мы марылі пра адно: пра цёплы ложак з пасцелькай.

* * *

Думкі пра ложак і пасцель не давалі нам спакою ад пачатку нашага дзядоўскага турнэ. Ужо ў начным цягніку Гродна — Гомель Віктар К., аднапляменец з беларускага боку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF