Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Свята паэзіі ў Гародні

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

У часы восеньскай слоты, што не спяшаецца саступіць месца каляндарнай, законнай зіме, асабліва неабходная душэўная акавіта, што не дасць змарнець жыццёвым сілам. І гэта цудоўна, калі прыгожае святло ў людскіх сэрцах запальваецца дзякуючы паэзіі, Слову, што гучыць, што пераствараецца ў мноствах сэнсаў праз успрыняцце ў залежнасці ад жыццёвага досведу, ад умення слухаць і чуць.

Менавіта такое свята паэзіі падаравалі нам беластоцкія паэты Ян Чыквін, кіраўнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” і Галіна Тварановіч, што завіталі ў Гародню дзесятага снежня. Белавежцы, на жаль, не частыя госці ў горадзе над Нёманам, бо ўсё яшчэ межы надзейна адгароджваюць нашы месты, бо ўсё яшчэ актуальна напісанае гарадзенскай паэткай Данутай Бічэль многа гадоў таму:

Між суседак-краін не заўсёды ўсё гладка.

Прагавітасць да ўлады — то мір, то вайна.

Тут граніца зыбалася, бы дашчаная кладка.

Ды любоў і нянавісць у сяброў тут адна.

Ян Чыквін з кагорты тых паэтаў, што абралі шлях слугавання Красе ў яе разнастайных праявах. Шлях, што запачаткаваны ў нашым прыгожым пісьменстве сто гадоў таму Максімам Багдановічам. Невыпадкова творчасць гэтага паэта асабліва шануецца Янам Чыквіным. Таму першым акордам вечарыны і стала песня „Па-над белым пухам вішняў...” на верш класіка ў далікатна-прыгожым выкананні студэнткі Насці Саковіч.

Вершы маюць свой лёс. Між тых, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF