Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі пасля другой сусветнай вайны

Апрацаваў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Рэзюмэ даклада прафесара Антона Мірановіча, зачытанага 26 лістапада 2009 года на навуковай канферэнцыі „Рэлігійныя перамены на Беларусі”

Пасля заканчэння вайны большасць епіскапаў і духавенства, якія былі заангажаваны ў стварэнне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Мінску ў жніўні-верасні 1942 года, апынулася ў Нямеччыне, а таксама ў Італіі, Аўстрыі, Францыі і Чэхіі. Там працягвала дзейнасць Беларуская цэнтральная рада і былі створаны іншыя арганізацыі. У Рэгенсбургу [на ўсходзе Баварыі — А. В.], дзе спынілася большая частка епіскапаў, была створана першая парафія св. Еўфрасінні Полацкай, а пасля падобныя парафіі былі заснаваны і ў іншых мясцовасцях Нямеччыны.

Епіскапы БАПЦ хацелі звязацца кананічна з Рускай зарубежнай праваслаўнай царквой і некалькі разоў даходзіла да сустрэч, да размоў. Не заўсёды ўдавалася ім, таму што беларускія актывісты з Беларускай цэнтральнай рады, калі пра гэта даведаліся, вельмі хутка стварылі Беларускі царкоўны камітэт у Рэгенсбургу і выступілі супраць планаў беларускага епіскапату. Дайшло да таго, што 10 лютага 1946 года, калі сабор Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы прыняў просьбу беларускіх епіскапаў і ўключыў іх у свой склад, беларускі свецкі актыў апратэставаў гэта, заявіўшы, што РЗПЦ адмоўна глядзіць на нацыянальныя памкненні беларусаў, таксама ў эміграцыі, і таму яны не будуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF