Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Украіна — Букавіна? І рублі

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Першае, што раблю, прыязджаючы ў нейкі горад — купляю мясцовую прэсу. Якім было маё здзіўленне, калі ў Чарнаўцах, што на ўкраінскай Букавіне, прыйшлося мне плаціць за некалькі газет.

— Два рубля, 35 капеек, — пачуў я ад прадаўшчыцы.

І не цана мяне здзівіла, а назва мясцовай валюты.

— Значыць, дзве грыўны... — крыху збянтэжана шукаў я пацвярджэння, што хіба грыўны, а не рублі тут валюта...

— Так, так, два рубля, ну, там — кажуць грыўны, — упэўнена паясніла жанчына.

І сапраўды, у Чарнаўцах ды цэлай вобласці грыўны называюць рублямі. Па-старому. І не толькі называюць. Тут, нягледзячы на напорыстую ўкраінізацыю ў апошнія дваццаць гадоў — мала хто размаўляе па-ўкраінску. Калі загаворыш дык і адкажуць, а так — то на „общепонятном”, хаця ўсе надпісы ў горадзе, на вуліцах, рэклама і ўсе бланкі — па-ўкраінску. Нават калі ў адміністрацыі гасцініцы „Чарамош” спытаўся я: „На якой мове ў вас лепш звяртацца: па-руску ці па-ўкраінску?”, жанчына адказала: „Навошта вам на гэтай украінскай, калі цалкам выдатна гаворыце па-руску!”

„Ну так!” — падумаў я, разглядаючыся навокал па гатэлі: ён жа быццам рэлікт Савецкага Саюза! Не толькі сваім унутраным і вонкавым выглядам, але і ўсімі працэдурамі пры раскватараванні, абмене валюты і працай кафэ-рэстаранаў ды яшчэ тэлевізарам „Гарызонт”, без пульта. Тым не менш гэта не абазначае, што Букавіна нецікавая. Зусім наадварот.

Горад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF