Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Арлянская моладзь гарнулася да спорту

Міхал МІНЦЭВІЧ

Многія з нас любяць спорт, нават пасіўна — аглядаючы па тэлебачанні спартыўныя перадачы. Спорт — гэта і культура, і агульнае дабро, а галоўным чынам здароўе і радасць, задавальненне добрымі вынікамі і перамогамі. І яшчэ адно: спорт у школах — ці то на ўроках фізкультуры, ці на пазаўрочных занятках — гэта бяспечней на вуліцах, калі маладыя людзі на тых занятках вышумяцца. Сёння спорт павязаны таксама з рэкламамі і бізнесам ды з афёрамі і судамі...

Даўней, пры камуне, усё адбывалася быццам інакш, спакайней, натуральна і з запалам. Вялікую ўвагу трэба адвесці аматарскаму спорту. У 1960-1970-х гадах амаль кожная вёска мела сваю футбольную каманду. Сёння ў Арлянскай гміне асталася толькі адна (і гэтым трэба задаволіцца, бо не ў кожнай гміне такая асталася), ды і ў ёй большасць гульцоў звонку гміны.

У эпоху, калі камп’ютары былі яшчэ ў сферы мараў, а тэлевізары былі рарытэтамі — не па магчымасцях кожнай хаты, людзі збіраліся на вулічных лавачках, спявалі песні, весяліліся. Часта ўзорам для пераймання быў здаровы лад жыцця і заняткі спортам. Вось, што мне ўдалося даведацца ад Уладзіміра Войны, які нарадзіўся ў 1943 годзе ў Орлі, шмат часу жыў у Беластоку, займаўся мастацкім сталярствам, а на пенсійныя гады вярнуўся ў родную мясцовасць. Спытаў я ў яго, якой у 1960-1970-х гадах была арлянская моладзь.

— Да спорту гарнуліся хлопцы каля дваццацігадовага ўзросту. Тады абсалютна не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF