Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Семнаццаты фестываль

Міра ЛУКША

Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня — 2010” (ягонае фестывальнае выданне XVII, а агульнае сорак першае), завяршыўся цэнтральнымі элімінацыямі 31 студзеня. На мерапрыемства, якое ў зале Гарнізоннага клуба ў Беластоку згуртавала гледачоў, гасцей ды 73 адзінкі выступоўцаў, згодна з традыцыяй арганізатараў, наша рэдакцыя не была запрошана. Са СМІ абавязкова прыстутнічалі прадстаўнікі медыйнага патранажу — Радыё Беласток і Тэлебачанне Беласток. Фінансава фестываль падтрымала МУСіА, Падляшская маршалкоўская ўправа, Управа горада Беластока і Культурны цэнтр Беларусі. Удзельнікі прадстаўлялі ўсе рэгіёны Беласточчыны, была таксама выдатная спявачка з Варшавы. Паявіліся і новыя пункты беларускай песні — Крынкі, Парцава, Нарва, Вілінава, Белавежа і Нурэц. Некаторыя гурты размножыліся, як „Калінка”. Некаторыя „вечныя” гурты не прынялі ўдзелу. Прагучалі старыя — здаўна вядомыя песні, але і новыя, на словы жывых ды прысутных на свяце аўтараў (шкада, што аўтары слоў і музыкі не ўспамінаюцца), узніклі новыя іх аранжыроўкі ці кампазіцыі. Шкада, бо прысутны быў, скажам, Віктар Швед, якога вельмі ўцешылі патрыятычная песня „За роднай партай” („Не забывай...”), якую выканала „Рэчанька” ці кампазіцыя Аліны Негярэвіч на ягоны верш „Першы снег”, якую велічна і гожа заспявалі „Куранты”. І варта ж успомніць слухачам, што аўтарам слоў песні-гімна „Мой Беластоцкі край”, што традыцыйна пачынае фестываль, з’яўляецца Алесь Барскі, сёлетні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF