Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Настаўнікі і страўнікі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Таямніца чалавечых лёсаў застаецца непазнавальнай загадкай. Нехта ўваходзіць станоўча ў гісторыю цягам усяго свайго руплівага і паслядоўнага жыцця, а нехта адным яркім подзвігам. Нехта дзесяцігоддзямі тыраніць свой народ, пакідаючы за сабой чорную славу, а нехта вызначаецца ў адно імгненне ганебным адным учынкам. Мне невядома, ці чыноўніца Таісія Данілевіч сама выявіла ініцыятыву жадання хутчэй ачысціцца ад „скверны”, ці яна атрымала загад „усемагутных” спецслужбаў разабрацца з іншадумцамі. Але факт застаецца фактам. Кіраўнічка Упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таісія Данілевіч запатрабавала ад шасцёх розных настаўнікаў выйсці з апазіцыйных дэмакратычных партый ці звольніцца з працы „па асабістым жаданні”. Маўляў, такія настаўнікі не маюць права працаваць у дзяржаўных школах. Нібы тыя настаўнікі ўваходзяць у якую бандыцкую структуру ці ў падпольна-дэструктыўныя фармаванні, а не ў зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі палітычныя партыі, якія працуюць абсалютна легальна. І пра які лібералізацыйны курс дзяржавы тут можна гаварыць? Але колькі жыву ў роднай Беларусі, не перастаю здзіўляцца глыбіні калабарацыянізму насельнікаў нашай краіны, гэтай лакейскай адданасці службовых асоб свайму „хозяину”, хто б ім не быў.

Адзін з апальных настаўнікаў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Клімёнак пастанавіў выйсці з шэрагаў сваёй партыі. Сваё няпростае рашэнне Клімёнак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF