Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Жывая гміна Нарва

Аляксей МАРОЗ

— Мы ладзім чарговыя сустрэчы перад усім дзеля дзетак і моладзі, каб не забылі яны традыцый сваіх бацькоў і дзядоў, — заявіла дырэктар Нарваўскага асяродка культуры Тамара Юшкевіч. VI выпуск праекта „Жыве яшчэ традыцыя”, наладжаны 29 студзеня ў Епархіяльным асяродку праваслаўнай культуры ў Крыўцы, прыцягнуў, нягледзячы на халоднае і ветранае зімовае надвор’е, людзей з навакольных вёсак. Сярод запрошаных гасцей былі святары з прыходаў Нарваўскай гміны, некаторыя радныя і чыноўнікі гмінных устаноў. Аднак галоўнымі героямі мерапрыемства сталі вучні, якія выступілі з сучаснымі і традыцыйнымі калядкамі — важнай часткай зімовага фальклору. Публіку моцна зацікавілі таксама гумарыстычныя сцэнкі і жартоўныя дыялогі вядучых мерапрыемства.

— Мы спачатку займаліся ў тэатральным гуртку ў Ласінцы, які вяла інструктар НАК Паўліна Пашко, а тэксты тады пісала нам былая бібліятэкарка з Ласінкі Ала Станько. Цяпер мы самі пішам тэксты, а пасля дапрацоўваем іх разам з Тамарай Юшкевіч, — сказалі Юліта Кананюк з Кавелы і Эвеліна Келбашэўская з Гарадзіска, якія адважна вялі мерапрыемства і выступалі з жартоўнымі сцэнкамі на мясцовай гаворцы. Выдатнай вядучай і акцёркай аказалася таксама Аня Келбашэўская з Гарадзіска, вядомая з выступаў на мясцовых мерапрыемствах і на беларускіх школьных імпрэзах. Частка кароценькіх сцэнак тычылася зімовага перыяду і калядавання. Дзяўчаты ўспаміналі, між іншым, пра чэргі калядоўшчыкаў да старшыні ўправы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF