Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (10)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі Сяргей Сыс пачуў аповед пра рамантычны жэст Анатоля, ён звёў чорныя бровы, падумаў і абачліва сказаў:

— Ён абы-каму кветак не дараваў.

У гэтым месцы я абавязана пахваліцца адной сямейнай легендай. У сярэдзіне 90-х гадоў ХХ ст. мая малодшая сястра вучылася ў Лінгвістычным універсітэце ў Мінску. У вачах студэнтак Анатоль Сыс бачыўся як жывая легенда. Мала хто меў адвагу падысці да яго і выказаць словы захаплення або абурэння. Найперш з за калюча-скандальнай славы, што як хвост валаклася следам паэта. Калі на аўтарскіх вечарынах ці рок-канцэртах з’яўляўся Анатоль, у яго бок глядзелі са спадзяваннем чагосьці нечаканага або і немаральнага, напрыклад, што публічна распранецца...

У час падобнага рок-канцэрта Анатоль нечакана падышоў да маёй сястрыцы, пакланіўся і без слова дараваў ёй кветкі. Пасля адвярнуўся і выйшаў з залы. Праз момант публіка замест на сцэну ўзіралася на абдараваную дзеўку-загадку. Яна сама па сёння не ведае чаму вылучыў яе з каляровага натоўпу легендарны паэт. Тым больш, што на канцэрт прывяла яна свайго будучага мужа. Магчыма, Анатоль Сыс прадбачыў, што ў будучыні станем яго гарачымі прапагандыстамі. Бо той рамантычны жэст аброс ужо ў квяцістую легенду, якую паўтараем на кожнай літаратурнай тусоўцы і пры кожнай нагодзе. А тым, хто недастаткова захапляецца, гатовы патлумачыць:

Гэта прыблізна так, як атрымаць кветкі ад Янкі Купалы або Эдуарда (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF