Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Шчодры падарунак

Міра ЛУКША

Выйшлі ў мінулым годзе дзве кнігі старэйшых сяброў Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” — Васіля Петручука „Крышынкі” і Алены Анішэўскай — „Шчадруха”. Алена Анішэўская, з белавежскага роду Казакоў, народжаная ў 1927 г. у Белавежы. З 1954 г. жыве ў Варшаве. Не называе сябе „літаратарам”, хутчэй — „грамадскім дзеячам”. Выдала раней (1988 г.) зборнік „Смак жыцця”. Новая кніжка, у якую ўвайшоў выбар яе апавяданняў, эсэ, успамінаў і вершаў, як сама сказала, гэта хутчэй помнік яе родным Падалянам і падалянцам. Далучала яшчэ і спісак-помнік іх імён (а важны ён не толькі для яе): „Ахвяры вайны з Падалян — расстраляныя немцамі ў 1941-1944 гадах: Багроўскі Раман — 40 гадоў; Казак Іван — 38 гадоў (мой бацька); Казак-Вашкевіч Лідзія — 21 год, пакінула трохтыднёвае дзіцятка-сынка, мая дваюрадная сястра; Ліцкевіч Раман — 50 гадоў; Ліцкевіч Юстын — 35 гадоў; Пекач Афанасій — 40 гадоў; Пекач Мікалай — 18 гадоў; Падлашчык Сіман — 50 гадоў; Падлашчык Лявон (Лёўка) — 36 гадоў; Турык Афанасій — 48 гадоў. Сем’і расстраляных немцы вывозілі прымусова і пасялялі ў іншых вёсках. Першыя вывазкі — сем’і расстраляных у пачатку жніўня 1941 года — у Пружаны. Пасля выбіралі па ўказаннях здраднікаў, такіх як прышэлец Аляксандр Межаеўскі, і пасялялі ў вёсках Бельскага павета. Пасля вайны большасць з іх вярнулася ў свае хаты. Некаторыя сем’і ўладкаваліся там, дзе жылі ў час акупацыі. Сям’я Несцера Падлашчыка засталася ў Кляшчэлях. Было ў іх пяцёра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF