Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Беларуская калекцыя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта можа быць першая такая калекцыя не толькі ў падляшскім рэгіёне, але і ў Польшчы. Мае яна апынуцца ў Музеі ў Бельску-Падляшскім, аддзеле Падляшскага музея ў Беластоку. Пастаянна маюць прэзентавацца мастацкія працы сучасных, у большасці жывых творцаў-беларусаў, не толькі пражываючых на Беласточчыне, але і ў іншых гарадах краіны: у Лодзі, Вроцлаве ці Варшаве. Пры нагодзе рэалізацыі гэтага праекта (атрыманне прац у калекцыю) сёлета будуць мець месца ў Бельску і Беластоку іншыя мастацкія і калямастацкія падзеі.

Аўтарамі ідэі стварэння калекцыі і падзей, якія маюць спадарожнічаць яе заснаванню, з’яўляюцца дырэктарка бельскага музея Аліна Дэмбоўская і крытык мастацтва, працаўніца Падляшскага музея Іаанна Тамальская.

— У верасні сарганізуем выставу. Хочам, каб паказаліся тут творцы, якіх працы падмацуюць калекцыю і каб выстава звязана была са з’ездам выпускнікоў Бельскага белліцэя, сярод якіх маюцца таксама прызнаныя сёння мастакі, — адкрыла свае планы дырэктар Дэмбоўская.

Уступна калекцыю мае стварыць каля ста работ амаль дваццацёх беларускіх мастакоў, якія прадстаўлены будуць таксама на вераснёўскай выставе. Працягваюцца яшчэ „пошукавыя” працы. Усё паказвае на тое, што складуць яе працы м.інш. Тамары Тарасевіч (Чыкага), Таццяны Місіюк, Яна Анісэровіча, Аркадзія Нікановіча, Мікалая Нестаровіча, Ягора Анатоля Хлябіча, Марка Іванчука, Віктара Кабаца, Мікалая Давідзюка, Анатоля Корзуна, Ірынея Койлы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF