Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Цётка Гандзя

Міра ЛУКША

Гісторыі Ганны Фібік, з Семяноўкі родам, з Бірыцкіх, не раз натхнялі мяне да таго, каб сталі яны асновай ужо маіх аповедаў. І сёння, калі яе не стала, стаіць мне ў вачах яе мажная і дастойная постаць, гучыць яе зычны голас, калі спявае і распавядае аб чымсьці. І хопіць толькі занатаваць тое, што яна гаворыць. Апошні раз чула яе голас, калі са сваім сябрам Юзікам са Скупава запрашалі мяне наведаць іх на вёсцы. Бо апошні раз стала гераіняй цётка Гандзя ў сувязі са сваім апошнім каханнем. Дзядзька Юзік, вялікі майстар самарэкламы, вядомы ва ўсёй краіне са сваіх любоўных прыгод апетых у фільмах і газетах, з узаемнасцю пакахаў Гандзю. А абое добра размянілі былі дзевяты дзесятак гадоў. Наша каханне аж да смерці, — рашылі старажылы і нарыхтавалі сабе нават харошы помнічак, каб пад ім спачыць у адпаведны час абаім. Гандзін час прыйшоў хутчэй, пасля інсульту.

Ганну Фібік ведалі мы ўсе ў ліцэі імя Марыі Кюры-Складоўскай. Пані з выглядам настаўніцы, пасівелая ў адну ноч пасля забойства яе старэйшага сына, працавала прыбіральшчыцай і ў кухні. Ганна, пахаваўшы двух маладых сыноў, другога мужа, перапісала гайнаўскую кватэру на дачку. Меўшы дзевяцёра ўнукаў, засталася без апекі. І апынулася ў „Самараніне”. Праз вуліцу пуставала яе вялікая кватэра, да якой не мела доступу (дачка з сям’ёй з’ехала ў Англію, ключ перадаўшы свякрусе). Сохлі кветкі і дрэвы ў славутых Гандзіных агародчыках пад блёкам па вуліцы 3 Мая. Забраў яе адтуль Ёзік да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF