Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Кафедры польскай філалогіі ў Гродне — 20 гадоў

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

Гэта так прыгожа і цікава — быць першымі, гэта так адказна і няпроста — быць першымі. А менавіта такі лёс выпаў стваральнікам кафедры польскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тым больш, што і да сёння гэта адзіная кафедра паланістыкі ў Беларусі.

Якраз мінулай восенню споўнілася 20 гадоў з таго часу, калі быў зроблены першы набор студэнтаў на славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта. Гэтая падзея ўрачыста адзначалася ва ўніверсітэце ў лістападзе мінулага года. На самым пачатку велічна прагучалі словы царкоўнага бласлаўлення праваслаўных і каталіцкіх святароў. Шкада толькі, што не было сярод іх святара грэка-каталіцкай царквы — адзінай беларускай царквы на Беларусі.

Годна і хораша прайшло ўшанаванне тых, хто спрычыніўся да вялікай справы — заснавання кафедры. У часе ўрачыстага адкрыцця свята, а гэта і сапраўды было свята — шматзначнае, шматаблічнае, дзе спалучыліся найперш навуковыя, прафесійныя, але не ў меншай ступені таварыскія, чалавечыя, шчырыя сяброўскія стасункі, было сказана мноства цёплых слоў на адрас кафедры і найперш яе заснавальніцы і нязменнага кіраўніка прафесара, доктара філалагічных навук Святланы Піліпаўны Мусіенкі. І гэта былі не проста звычайныя юбілейныя прамовы, у іх чуліся шчырасць і пранікнёнасць, бо ўдзельнікамі ўрачыстасцей былі тыя, хто непасрэдна спрычыніўся да працы кафедры, даўно стаў не толькі яе адданым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF