Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Прыйшла лютая зіма

Аляксей МАРОЗ

Хаця сёлетняя зіма больш суровая ад папярэдніх, то яшчэ нельга яе параўноўваць да зімовых перыядаў 1979 (названага зімой стагоддзя) і 1981 гадоў. Аднак тады людзі з занесеных снегам вёсак дабіраліся да важнейшых дарожных шляхоў на санях, запрэжаных у каня, і далей на аўтобусах ехалі ў Бельск-Падляшскі, Гайнаўку ці Беласток на вучобу або да лекара. Вельмі рэдкімі былі тады выпадкі, каб людзі з больш аддаленых ад аўтобусных шляхоў сёлаў рашаліся на работу ў гарадах. Вельмі мала жыхароў вёсак было раней уласнікамі аўтамабіляў, на якіх маглі б дабірацца на працу. Апошнім часам штораз больш людзей пражываючых у сёлах рашаецца даязджаць на працу ў гарады і патрабуе, каб раніцай былі ўжо расчышчаны дарогі да іх вёсак і хутароў. Слушна лічаць яны, што калі за іх падаткі трымаюцца самаўрады (або дзякуючы датацыям, што залежаць ад колькасці жыхароў у гмінах) і іх падаткамі ўспамагаецца дзяржаўны бюджэт, то службы адказныя за ўтрыманне дарог павінны расчышчаць іх акуратна і часта, каб можна было дабрацца на працу, у школу, бальніцу ці па пакупкі. У час цяперашняй зімы паявіліся крытычныя заўвагі да працы камунальных і дарожных служб. Нават пасля большых ападкаў снегу службы не паспявалі расчышчваць стаянак. Былі нават выпадкі, што цяжка было выбрацца на машыне з пад блока або пад’ехаць пад яго. Заўважыў я нават выпадак, калі ў Гайнаўцы трактарны снегаачышчальнік сам забуксаваў на аўтастаянцы.

— Я мусіў вельмі паволі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF