Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Віск гітараў і нашы карані

Юрка БУЙНЮК

Ну і нехта адгукнуўся на адзін з маіх фельетонаў. Відаць, чытаюць і, відаць, неабыякава людзі ставяцца да таго, што пішу. Здзіўляе мяне, што „ЗМ” не падаў свайго сапраўднага імя ды прозвішча. Відаць, ён — падпольшчык беларускай публіцыстыкі, які баіцца паказацца на дзённае святло. Шмат такіх хітруноў абкідвае на форумах граззю маю асобу, а штодзень падае мне руку і сардэчна са мною вітаецца. Я да гэтага фальшу псеўдабеларускага асяроддзя даўно прывык. Найважнейшае — не быць зайцам і не хавацца ў бульбу ад уласных поглядаў і ўласнага прозвішча.

А цяпер сур’ёзна. Я адпісаў журналістцы „Нівы” на зусім іншую тэму і прапаную „ЗМ” уважліва прачытаць фельетон Ганны Кандрацюк з лістапада 2009 года, а потым мой, разгледзець іх і адпісаць на канкрэтную тэму. Найважнейшае — умець уважліва чытаць, а не кожны мае да гэтага здольнасці. Жартую.

Наконт вечнай вайны стэрэатыпаў на тэму жанраў музыкі я не згаджаюся з „ЗМ”. Тыя гурты, пра якія пішаш, даўно ўжо не існуюць, а нават па радыё пра іх не пачуеш, бо, відаць, былі слабыя. Зрэшты, беларускі рок з Падляшша — не вялікая віртуозная музыка. Песню на некалькі акордах гітары можа стварыць кожны, чаго доказам могуць быць песні тваіх любімых груп. Адзінай групай з Беласточчыны, якую я вельмі паважаю, гэта „Белы сон”. Цудоўныя вершы вядомых беларускіх паэтаў; аранжыроўкі, якія гучаць цалкам прафесіянальна ды вельмі добрыя галасы Марты Драль ды Яна Хохі — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF