Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Вольны выбар

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пашчасціла мне трапіць на Украіну падчас першага туру прэзідэнцкіх выбараў і нарэшце сваімі вачамі ўбачыць многія рэчы, пра якія даводзілася чуць толькі ад іншых альбо чытаць у медыях. Давялося пабываць на розных выбарчых участках Ровенскай вобласці, пераважна ў сельскай мясцовасці і маленькіх гарадках. Уражанняў, скажу шчыра, багата. І пераважна станоўчых, нягледзячы на тое, што наша паўднёвая суседка перажывае досыць няпросты час і мае багата эканамічных ды сацыяльных праблем. Але вось, што датычыць палітычнай сістэмы... Прыемна ўразіла празрыстасць выбараў і абсалютная адкрытасць камісій, якія фармуюцца абсалютна дэмакратычна. Практычна ўся дакументацыя, датычная выбарчага працэсу і арганізацыі галасавання, даступная назіральнікам, якіх вылучаюць штабы кандыдатаў. А іх на гэты раз было нямала — ажно 18. Прэтэндэнты ад розных палітычных сіл і блокаў, а таксама тыя, якія пазіцыянавалі сябе як незалежныя кандыдаты. Адзін нават прозвішча памяняў напярэдадні выбараў. Нехта Васіль Гумянюк стаў Васілём Протівсіх. Ды, нягледзячы на расчараванасць значнай часткі электарату ў сваіх вядомых палітыках, супраць усіх і за Протівсіх людзі галасавалі не асабліва. Бо людзі ведаюць, што іх галасы сапраўды будуць лічыць і яны нешта значаць. А галоўнае — гэта мажлівасць вольнага выбару ў адрозненне ад Расіі ці Беларусі, дзе ўсё з выбарамі адразу зразумела як на могілках, дзе вынікі вядомыя заранёў. Непрадказальнасць зыходу выбараў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF