Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Увесь час змагаемся за фабрыку

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орля старэйшая за Беласток, бо атрымала яна гарадскія правы ў 1634 годзе — звыш сто гадоў раней чым сённяшні цэнтр ваяводства. Аднак зараз, ад даўняй славы, асталіся толькі ўспаміны.

Яшчэ да 1980 года Орля была вялікай прамысловай вёскай, уладкоўваючай на працу сотні асоб, пасля мясцовыя прадпрыемствы паступова згортваліся. Сёння ў мястэчку з разбудаванай інфраструктурай з працай туга.

Шанс дынамічнага развіцця Арлянскай гміны з’явіўся ў мінулым годзе, калі на яе тэрыторыю ўдалося прыцягнуць стратэгічнага інвестара, шведскую фірму ІКЕА, якая мела тут — на абшары 120 гектараў на грунтах вёсак Кошкі і Тапчыкалы — пабудаваць найбольшую ў Еўропе фабрыку панэляў з драўнінных валокнаў, а ў далейшым плане фабрыку кухоннай мэблі. Пачатак рэалізацыі інвестыцыі запланаваны быў на сакавік-красавік гэтага года, а яе першы этап меў быць завершаны да 1 мая 2011 года. Да канца сёлетняга студзеня Гмінная рада мела прыняць план прасторавага добраўпарадкавання, а яшчэ раней, бо да канца мінулага года мела быць абнародавана рашэнне наконт асяроддзевых умоў рэалізацыі задачы. На жаль, з канцом мінулага года справы ўскладніліся. Невязенне нейкае Орлі ці мо чыноўніцкі промах. Вось што на апошняй сесіі Гміннай рады, 29 снежня 2009 года, сказаў сабраным войт Пётр Сэльвесюк:

Жадаючы ўсялякіх удач у новым годзе, хачу выказаць некалькі рэфлексій. Пачаўся гэты год вельмі ўдала, ну, неверагодна. У лютым атрымалі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF