Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (9)

Ганна КАНДРАЦЮК

Анатоль Сыс у сваёй экзальтаванасці не меў сабе роўных, асабліва, калі гутрака ішла пра першынство ў паэзіі. Паэт з Гарошкава, як вядома, сам сябе лічыў духовым сынам Янкі Купалы і братам Максіма Багдановіча. У рэальным свеце ён таксама не хацеў бачыць абы-якой кампаніі. Па сёння ў Мінску паўтараюць яго бесцырымонны тэкст пра ўзровень сучаснай паэзіі. Замест кідацца ў модны і выгодны рэлятывізм, ад якога смярдзіць на салонах, Анатоль, як праўдзівы мужык з Гарошкава, даў канкурэнцыі жару:

Пакажыце роўнага мне паэта, то сам яму ногі памыю. А калі пакажаце лепшага за мяне, то не толькі яму ногі памыю, яшчэ і ваду тую вып’ю!

Біблейскі выклік, нягледзячы на высокі адсотак прэтэндэнтаў на першынство ў беларускай паэзіі, так і астаўся без адгалоскі. У сапраўднасці Анатоль, пра што ведалі яго фанаты і нават варажэнькі, не быў з хваравітых зайздроснікаў. Ён, як ніхто з яму сучасных, намаўляў і заклікаў пісаць па-беларуску знеахвочаных калег па пяру. Пісаць вершы ён прапанаваў чыстым аматарам, нават калі тыя ні ў зуб не ведалі беларускай мовы або займаліся літаратурнай крытыкай. І асабліва штурхаў маладых:

Я бачу ў табе паэтычныя здольнасці, — паўтараў ён ашаломленым прапановай навічкам і пачаткоўцам, — ты будзеш пісаць па-беларуску, не здавайся і не бойся, пішы.

Можна сказаць, што сам множыў сабе канкурэнцыю і вітаў яе са спадзяваннем. Бо як сапраўдны рамантык, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF