Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Арганізацыя царкоўнага жыцця ў Беларусі з верасня 1939 да чэрвеня 1941 года

Апрацаваў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Рэзюмэ даклада Аксаны Харчэнкі, зачытанага 26 лістапада 2009 года на навуковай канферэнцыі „Рэлігійныя перамены на Беларусі”

Пасля падзей 1917 года Праваслаўная царква апынулася ў цэнтры цалкам новых гістарычных і палітычных працэсаў. Прыход да ўлады ў Расіі бальшавіцкай партыі з яе антырэлігійнай накіраванасцю і праводжаная гэтай уладай жорсткая палітыка ў адносінах так да Праваслаўнай царквы, як і Каталіцкага касцёла ды іншых рэлігійных суб’ектаў стваралі пагрозу знікнення рэлігіі ў камуністычнай дзяржаве. Паводле даных магілёўскага каталіцкага біскупа Неве з 1936 года, з ліку 853 каталіцкіх святароў у СССР асталося толькі 16; звыш трохсот біскупаў і ксяндзоў былі расстраляны, дзейнічала толькі трыццаць касцёлаў і капліц. Аднак цэрквы не толькі выжылі ў надзвычайных умовах, але ўдалося ім вярнуць на сваё ўлонне многіх страчаных за той час дзетак.

Руская праваслаўная царква ва ўсходняй, савецкай частцы Беларусі вынесла на сабе непасільнае ярмо дзяржаўнай антыцаркоўнай палітыкі. Паводле захаваных дакументаў, толькі на тэрыторыі савецкай Беларусі з 1022 дзеючых 1 студзеня 1930 года храмаў на працягу двух наступных гадоў былі закрыты і перададзены на г.зв. культурныя і гаспадарчыя патрэбы 573 з іх ліку. І хаця наяўнасць непасрэднай граніцы з Польшчай і прымушала савецкія ўлады праводзіць тут больш памяркоўную рэлігійную палітыку, гэтыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF