Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Інстытут дэмакратычных змен

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дэкларацыю аб намерах заснавання Згуртавання „Дэмакратычны інстытут” падпісалі ў Белавежы ў першым сёлетнім „Дні салідарнасці з Беларуссю” (16 студзеня) лідары чатырох беларускіх моладзевых палітычных арганізацый і Маладых дэмакратаў — моладзевай структуры Грамадзянскай платформы.

Дзякуючы гэтаму моладзевыя арганізацыі з Беларусі змогуць весці легальную і шырокую дзейнасць у краінах Еўрасаюза („у рэаліях дэмакратычнай прававой дзяржавы”), з чым маюць праблемы ў сваёй краіне, уключна з арыштаваннямі сваіх членаў.

Падпісантамі дэкларацыі з’яўляюцца прадстаўнікі Маладой Беларусі, Маладога фронту, Маладых дэмакратаў Беларусі і Маладых Беларускага народнага фронту. Свой подпіс паставілі таксама падляшскі дэпутат ад ГП Роберт Тышкевіч — віцэ-старшыня сеймавай камісіі замежных спраў і Владзімеж Кусак — старшыня Гарадской рады г. Беластока. Як тлумачылі маладыя падпісанты дэкларацыі, іх вялікай марай з’яўляецца тое, каб „Беларусь і іншыя краіны былога Савецкага Саюза далучыліся ў будучыні да еўрапейскай супольнасці, якой Польшча з’яўляецца паўнапраўным членам з 2004 года. Мары можна рэалізаваць толькі дзякуючы прамоцыі еўрапейскай інтэграцыі, развіццю кантактаў і супрацоўніцтву паміж грамадствамі ды актывізацыі адзінак, арганізацый і ўстаноў на абшары грамадскай дапамогі. Каб зрэалізаваць гэтыя смелыя мэты, Дэмакратычны інстутут будзе іх рэалізаваць у галіне ведаў аб дэмакратычнай прававой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF