Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Албанія — забытае месца Еўропы (3)

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Курорт замест ваеннай базы

Здалёк, з барта парома горад, куды мы плылі, выглядаў быццам яшчэ ўчора яго бамбілі. Дамы без акон, без стрэх, з рыштаваннямі, быццам бы ўласнікі збіраліся іх рамантаваць пасля землятрусу ці іншай трагедыі.

І ўжо цалкам блізка, ля самага ўвахода ў порт, зразумеў я, што не было тут бамбёжкі ні землятрусу. Проста так тут ідзе пабудова. Саранда (Santi Quarantа — саракоўка святых), бо так называецца самы вядомы і буйны курорт на Іанічным моры, гэта цяпер аграмадная пабудова. Будуюць гатэлі і пансіянаты, з акон якіх будзе прыгожы від на мора. Мабыць і таму склалася такое ўражанне. Другая прычына гэта тое, што многія пабудовы пачатыя, але па розных, здаецца фінансавых, прычынах — спыненыя. Заселены пераважна першы, зрэдку чарговыя паверхі. Паром з Корфу (найбольшы горад на аднайменным востраве, вядомым таксама пад назвай Керкіра) у Саранду плыве паўтары гадзіны, хутчэй — катэр на падводных крылах, але і цана білетаў на яго ўдвая большая. У сезоне на гэтым шляху курсіруе па некалькі паромаў і катэраў. Мне давялося падарожнічаць паромам. Ну, што ж, больш часу было, каб захапляцца прыгожымі краявідамі навокал. З аднаго боку востраў Корфу, з другога — кантынент, а што і раз міналі або апярэджвалі нас паромы, караблі і яхты, якіх налічыў я каля паўсотні. У самым вузкім месцы праліў Керкіра (Корфу) мае няцэлыя 2,5 км. Пра прыгажосць месца няхай сведчыць тое, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF