Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.
Што з малаком? (2)Аляксей МАРОЗХаця апошнімі гадамі многа нашых гаспадароў, асабліва пенсіянераў, што яшчэ абрабляюць сваю зямлю, рашылася скараціць гадоўлю кароў да мінімуму, то колькасць малака прадукаванага як на Падляшшы, так і ў цэлай Польшчы, большала. Зараз на Падляшшы прадукуецца звыш 25% краёвай вытворчасці малочнай сыравіны, а ў Польшчы ўзнікае 2% сусветнай прадукцыі малака. У нашай краіне выконваецца нават 3% сусветнай прадукцыі сыроў і 4,5% сусветнай прадукцыі сухога малака. Адбываецца гэта ў асноўным дзякуючы маладым гаспадарам, якія заняліся прадукцыяй малочнай сыравіны ў вялікім маштабе. Найчасцей бралі яны вялікія доўгатэрміновыя крэдыты пад будову новых кароўнікаў або мадэрнізацыю старых. Бывала , што звычайныя хлявы перараблялі на прасторныя ўсярэдзіне будынкі і там таксама арганізавалі гадоўлю кароў ці цялят. Нашы земляробы, што аддалі перавагу вялікамаштабнай гадоўлі, куплялі ад вопытных жывёлаводаў больш малочных кароў-матак і стараліся як найхутчэй абаперці асноўную частку сваёй малочнай прадукцыі на кароў вядомых малочных парод. Большыя вытворцы малака ў Гайнаўскім павеце з Іванкаў, Новага Беразова, Ягаднік ці Кленік праз апошніх дзесяць гадоў грунтоўна перабудавалі свае статкі і зараз малочнасць іх лепшых кароў складае 30-40 літраў малака ўдзень (у перыядзе, калі каровы даюць найбольш малака), а не 15-25 літраў, як было раней. Канешне, вельмі вялікае значэнне побач пароды і прыроднай малочнасці кароў, маюць корм і спосаб (...) |