Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Мнагалюднае калядаванне

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Гайнаўкі здаўна мелі нагоду слухаць каляднікаў, якія наведвалі іх хаты і кватэры ў блоках. Знаёміліся яны таксама з калядным рэпертуарам са сцэны Гайнаўскага дома культуры. Яшчэ пры народнай уладзе сталі ў Гайнаўцы ладзіцца раённыя агляды калядных калектываў, а пасля ў прыпушчанскі горад завіталі ваяводскія калядныя агляды. Аднак на калядаванне са сцэны не траплялі малодшыя выканаўцы, якія калядавалі па горадзе. Да калядных выступленняў на сцэне дзетак і моладзь заахвоцілі, між іншым, Яўген Сачко і Міхал Голуб, якія з 1998 года сталі ладзіць у Гайнаўскім белліцэі святочныя сустрэчы з праваслаўнымі калядкамі. Праз некалькі гадоў лепшыя выканаўцы гэтых сустрэч сталі калядаваць на сцэне дома культуры, а з 2003 года ўсё мерапрыемства перабралася туды, а галоўнымі яе арганізатарамі сталі Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Гайнаўцы, Гайнаўскі дом культуры і Саюз „Любіцелі царкоўнай музыкі”. На калядаванне ўжо і раней запрашаліся калектывы з Рэспублікі Беларусь і Украіны і таму пераўтварылася яно ў Міжнародны фестываль „Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай”. У гэтым годзе ў сустрэчах з праваслаўнай калядкай, што праходзілі з 14 па 16 студзеня ў ГДК, прынялі ўдзел каляднікі з Беларусі. Прыбылі яны ў Гайнаўку з багатым калядным рэпертуарам. Цікавы рэпертуар прэзентавалі таксама гайнаўскія каляднікі і госці з Гайнаўскага і Бельскага паветаў. Пра маштаб гайнаўскага мерапрыемства сведчылі 40 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF