Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Нязгода руйнуе!

Васіль САКОЎСКІ

У першым нумары „Нівы” за 2010 год прачытаў я справаздачу з XVI З’езда Беларускага грамадска-культурнага таварыства пад іранічным загалоўкам „З’езд-опера” і мне сумна-сумна стала. Да чаго мы, бедныя, дакаціліся?! На жаль, і раней між намі ўсялякае бывала. І часценька ўзнікалі розныя спрэчкі і канфлікты, але каб аж так? Дасканала прытым ведаючы да чаго даводзіць нязгода. Мы ж ужо і так нямала страцілі праз яе, праклятую. Бяда яшчэ і ў тым, што прырода нашай нязгоды не нейкая часовая, лакальная спрэчка пакаленняў — што ва ўсіх народаў бывае. А нацыянальная, хранічаня, татальная. Ды і з такой магчымым быў бы яшчэ даволі ганаровы выхад, каб мы свае ўзаемныя прэтэнзіі ўмелі і хацелі рашаць толькі між сабой і ціха. А не на ўсё горла і на ўсю губерню. Менавіта ў гэтым найгоршая бяда і ганьба.

Хто вінаваты? — Вінаватыя ўсе мы — проста не ўмеем і не хочам дагаварыцца ціха, спакойна між сабой, пайсці на ўзаемныя ўступкі.

Мяне і многіх членаў беларускага таварыства Гайнаўкі пакрыўдзіла напрыклад тое, што перадз’ездаўскі сход нашых членаў адбыўся ў „Гурніку”. Мы ж маем свой вялікі, прыгожы будынак Беларускага музея з панадворкам у цэнтры горада. Там адбываюцца розныя беларускія і небеларускія імпрэзы. Там часценька праводзяць сходы і сустрэчы розныя свецкія і рэлігійныя арганізацыі. А вось наша беларуская арганізацыя, многія члены якой уклалі так многа сваёй працы ў пабудову гэтага музея, аблюбавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF