Ніва № 4 (2802), 24 студзеня 2010 г.

Машыны і мужчыны

Віктар САЗОНАЎ

Што першае прывёз беларус з за мяжы, калі толькі-толькі прыадчынілі жалезную заслону? Канечне, машыну. Старэнькую, танную, бітую, падзёртую, ужо непатрэбную ні немцу, ні французу, ні нават эмігранту з Турцыі. І хоць гэты самаходзік шмат і доўга паездзіў па дарогах Еўропы, а ўсё ж быў нашмат лепшы і таннейшы, чым расійскія „жыгулі” ды „волгі”. Можа таму яго, незалежна ад выгляду, стану і года выпуску, з павагай называлі „іншамарка”, што ў простым тлумачэнні азначала „іншаземная марка”.

Іншамаркі імгненна выцеснілі расійскія аўтамабілі з беларускай зямлі. У дадатак, у цяжкія гады, яны далі працу многім беларусам. І не толькі працу, але і мажлівасць свет паглядзець ды сябе паказаць. Толькі гультай у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя не з’ездзіў па машыну ў Еўропу. Купляць яе беларусу на сваёй зямлі лічылася недапушчальным і абразлівым. А ўзяць грошы ды, не баючыся ні свайго рэкету, ні замежных бандытаў, ні польскіх паліцыянтаў, прыгнаць з за мяжы для сваёй любімай сям’і танны, але надзейны, самаходзік успрымалася як справа мужчынскага гонару. Нарэшце галава сям’і мог адчуць сябе вартым і важным. Мог сябе адчуць мужчынам.

Для небагатага беларуса шанц набыць машыну быў амаль што адзіны. А сама машына была больш патрэбная, чым усё астатняе. Бо гэта мажлівасць і бацькоў адведаць, і на вёску з’ездзіць бульбачку дапамагчы старым пасадзіць і выкапаць, і на лецішча махануць, і дзяцей на шашлыкі ў лес (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF