Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я і сам напісаў, што Анатоль не памёр, што ён прытварыўся. Нават калі стаіш пры яго помніку на могілках у Гарошкаве, не верыцца што ён там, у зямлі, — разважае Сяргей Сыс. Заўвага паэта, родам з суседняй Заспы, аж просіцца ў нашу дзядоўскую хроніку цудаў. Сяргей — першы ў свеце, хто не павінен сумнявацца. Пяць хвілін да таго як закапаць цела Анатоля Сыса ў зямлю менавіта яму загадаюць адкрыць накрыўку дамавіны, каб праверыць...

* * *

Адразу пасля прыезду ў Гарошкаў, разам з сястрой Валянцінай мы адправіліся на вясковы могільнік, каб навесці парадкі на магілах сям’і Сысаў. Згодна сучаснай модзе і выгодзе на могілкі заехалі мы на рэйсавай маршрутцы. Здаецца, ніхто асабліва не разлічваў на нашу дапамогу. Нас нават не пераадзелі ў квяцістыя халаты, як усіх іншых памагатых, у тым ліку мужчын. Пазбаўленыя дзелавых касцюмаў, мы выглядалі як лянівыя паніскі або гарадскія камбінатаркі. Здавалася, нас выправілі з хаты, каб мы там не перашкаджалі ў падрыхтоўцы да свята, якая ад рання да вечара ішла поўным ходам у хаце і на панадворку паэта.

— А чаму Анатоль пахаваны ў Гарошкаве? — спытала я.

— Як чаму? — здзівілася Валя.

Мне стала сорамна з за самага дурнога і недарэчнага пытання, якое можна паставіць у Гарошкаве. Сам Анатоль пахаваў сябе тут у сваім творы, яшчэ далёка да сваёй фізічнай смерці:

Пад бярозаю косці,

а ў кароне гняздо птушка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF