Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Мае ўражанні ад З’езду

Віктар БУРА

XVI З’езд БГКТ, які адбыўся 20 снежня 2009 г. у Беластоку, гэта важная падзея. На ім абмяркоўваліся справы беларускай нацыянальнай меншасці, якімі займалася Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў 2006-2009 гадах. У сваёй справаздачы старшыня ГП БГКТ Янка Сычэўскі шырока распавёў дэлегатам і гасцям з’езда пра ўсе формы дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва, пра конкурсы, фэстыны і г.д. Старшыня вельмі рэзка прадставіў адмоўнае стаўленне да БГКТ іншых беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Польшчы, прытым моцна пакрытыкаваў іх прадстаўнікоў, напрыклад, Яўгена Вапу, Алега Латышонка, Радаслава Дамброўскага, а таксама крытычна аднёсся да Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Праехаўся вельмі востра па сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і нашых, беларускіх. Папала таксама і журналістам „Нівы”. З пункту гледжання Я. Сычэўскага ўсе наваліліся на яго, душаць, знішчаюць і што там яшчэ... Але гледзячы на ўсе вынесеныя ў справаздачы абвінавачанні ў адрас г.зв. „негадзяяў” варта было б, каб і сам старшыня аглянуўся на свае заднія калёсы і заўважыў, якія ў яго дзейнасці былі недахопы, правалы...

Шукаючы ісціны „разгрому беларускай культуры”, бо такія словы прагучалі ў справаздачы, звярнуўся я да літаратараў-„белавежцаў” з просьбай выказаць сваё меркаванне на гэтую справу.

Міра Лукша: Мяне, як паэтку, дзеяча на беларускай літаратурнай ніве, ГП БГКТ на свае мерапрыемствы не запрашае, а таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF