Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Змаганне за вернікаў паміж Праваслаўнай, Каталіцкай і Уніяцкай цэрквамі сярод беларускага насельніцтва Польшчы ў міжваенны перыяд

Апрацаваў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Рэзюмэ даклада прафесара Яўгена Мірановіча, зачытанага 26 лістапада 2009 года на навуковай канферэнцыі „Рэлігійныя перамены на Беларусі”

Змаганне за душы насельніцтва Беларусі вялося даволі інтэнсіўна яшчэ з часу Крэўскай уніі. Толькі ў адрозненні ад змагання за вернікаў, якое адбывалася па ўсёй Еўропе, дзе дамінавала перш за ўсё змаганне за ідэю, тут, на Беларусі, заўсёды вырашальным фактарам былі нейкія інтарэсы. Для тых ці іншых інтарэсаў людзі мянялі веравызнанне. Пасля, калі мянялася ўлада, мяняліся і інтарэсы і запар з імі мяняўся і вектар канверсіі. У Рэчы Паспалітай дзяржава спрыяла пераходу натоўпаў ва ўніяцтва, пасля змены дзяржаўнасці на беларускіх землях і ўстанаўлення расійскай улады натоўпы вярнуліся ў праваслаўе; сіла дзяржавы была вырашальным фактарам канверсіі. Характэрна тут тое, што не захаваліся ніякія сляды масавай абароны сваёй рэлігіі. І ў XVI, і ў XVII стагоддзях няма ніякага супрацьстаяння праваслаўных пераходу ва ўніяцтва, накшталт супрацьстаяння, якое было, для прыкладу, у Нямеччыне ў час рэлігійных канфліктаў. Таксама, калі царскія ўлады загадалі ўніятам вярнуцца ў праваслаўе, былі толькі інцыдэнты супраціўлення, але нейкай масавай дэтэрмінацыі не было. Можна сказаць, што з боку жыхароў Беларусі абыякавасць да веравызнання была з’явай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF