Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Шчодры вечар калядак

Міра ЛУКША

Адзінаццаты раз адбылася прэзентацыя калядных калектываў „Гвязда і калядка”. 10 студзеня 2010 г. а 14 гадзіне раскрыліся дзверы Гарнізоннага клуба ў Беластоку, вядомага ўсім аматарам беларускай песні. Мерапрыемства, фінансава падтрыманае Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай ваяводскай управай і Культурным цэнтрам Беларусі, сабрала каля 500 выканаўцаў ды паўнюткую залу гледачоў. Выступілі маладыя і старэйшыя ўдзельнікі калектываў, вядомых з іншых беларускіх свят: ад дашкольнікаў і настаўніц садка ¹ 14 ды школьнікаў з „чацвёркі” ў Беластоку ды „Жэўжыкаў” з бельскай „тройкі” і маладзенькіх самадзейнікаў Веры Масайлы са „Званкоў” з ГДК у Гайнаўцы, „Вэрвачкі” з Орлі, „Зараначкі” з Ласінкі — да „Васілёчкаў” і „Курантаў” з Бельска, „Рэха пушчы” з Гайнаўкі, „Крыніцы” ды „Каласкоў” з Беластока, з „Чыжавянамі”, ляўкоўскімі „Цаглінкамі”, „Збучанкамі”, „Арлянамі”, „Малінкамі”, „Арэшкамі”, козліцкай „Рэчанькай”, раенскімі „Згоднымі макамі” ды „Калінай” з Залук ды гарадоцкімі „Асеннім лістом” ды „Хутарам” і „Расспяваным Гарадком”... Былі і новыя — „Сугучча” з Крынак, „Луна” з Парцава і Беластока. З прыгожымі гвяздамі ўрачыста хвалілі яны Нараджэнне Збавіцеля ў калядках вядомых і старажытных, як доўгае хвалапенне ў пару дзесятак строф, якое заспявалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF