Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Што з малаком?

Аляксей МАРОЗ

Да ліквідацыі цераспалосіцы ў многіх нашых сёлах каровы пасвіліся на супольных вясковых лугах, а гаспадарам з прыпушчанскіх тэрыторый часта прыходзілася ездзіць сушыць сена на лясныя паляны нават па 10-15 кіламетраў. Земляробы выкарыстоўвалі тады малако ў асноўным на патрэбы сваіх мнагадзетных сем’яў або іншых жыхароў вёсак. Толькі гаспадыні пражываючыя бліжэй гарадоў або гандлёвых цэнтраў рабілі сваім спосабм сыры, масла і прадавалі іх у гэтых мясцовасцях. Ад часу, калі пры народнай уладзе сталі стварацца малочныя кааператывы і ўзнікла запатрабаванне на вялікую колькасць малака, нашы гаспадары пачалі гадаваць больш кароў. Грошы за прададзенае малако выплачваліся штомесяц і сталі пастаяннай крыніцай даходаў сялян. Аднак часцей большыя статкі кароў паяўляліся ў вёсках, дзе было многа прыродных лугоў. У іншых сёлах гаспадары найчасцей павялічвалі гадоўлю да 4-5 кароў і на гэтым спыняліся.

У Еўрасаюзе многа памянялася

Аднак пасля далучэння Польшчы да Еўрасюза ў справах жывёлагадоўлі многа памянялася. Некаторыя малодшыя гаспадары, карыстаючыся таннымі крэдытамі для сельскай гаспадаркі, сталі будаваць новыя, вялікія, абсталяваныя па-сучаснаму аборы або перабудоўваць існуючыя і павялічваць статкі да небывалых раней колькасцей — 30, 50, а нават і больш 100 кароў. Амаль у кожнай нашай гміне ёсць буйныя жывёлаводы. Па 30-40 кароў гадуюць яны найчасцей сваімі сіламі і з дапамогай сямейнікаў. Земляробы, у якіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF