Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Пасля пяці гадоў у Еўрасаюзе

Міхал МІНЦЭВІЧ

— Ці еўрасаюзныя даплаты паўплывалі на паляпшэнне жыцця сялян? — распытваў я напатканых земляробаў і пенсіянераў з некаторых вёсак сваёй гміны.

— А які Еўрасаюз дае?! Гэта ж нашы польскія грошы. Мы ўносім у еўрасаюзную касу, а атрымліваем менш. (Паводле інфармацыі ў 2008 годзе польскія сяляне атрымалі на шаснаццаць мільярдаў злотаў больш — М. М.). І адразу Еўрасаюз указвае на якія гэта мэты — патлумачыў мне пенсіянер Алёша Ляўчук з Кашалёў, а падтакнуў яму пенсіянер з Шарнёў. — І што з тых даплат? Пры камуне селянін вёз прадаць паўцэнтнера жыта і купляў амаль тону ўгнаенняў. А сёння тона ўгнаення каштуе тры тысячы, а трыцікале купляюць па сорак злотаў. Сёлета не даюць структурных пенсій, бо няма грошай.

— Але зараз зямля добра плаціцца, і ў каго яе многа, дык той багацей? — дапытваю.

— Бывае так, што ў селяніна, уласніка вялікай гаспадаркі, усе машыны спісаны ў банкаўскі залог. І калі б яму гэта забралі, то астаецца сама зямля — і пагаспадаруй тады. Вось закрылі цукроўню ў Лапах. Аднаму ўдалося зараз закантрактаваць сто гектараў буракоў, але куды іх здаць? Мусіць везці аж у Люблін.

Некалькі гадоў таму прадаў я крыху гектараў па пяць тысяч злотаў, а сёння за гектар зямлі плацяць па дзесяць і нават па дваццаць тысяч. Але што гэта за грошы?

А я бачу змену стаўлення да аблагоў. Яшчэ дзесяць гадоў таму некаторыя ўласнікі пустых бацькоўскіх будынкаў (хлявоў, клуняў і т.п.), (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF