Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

У Мінску згадалі Алега Лойку

Сяргей ЧЫГРЫН

На філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта ў Мінску адбылася канферэнцыя, прысвечаная памяці доктара філалагічных навук, прафесара, член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алега Лойкі.

У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, былыя і сённяшнія студэнты-філолагі з многіх гарадоў Беларусі.

Канферэнцыю адкрыла доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Шамякіна, якая адзначыла заслугі Алега Антонавіча ў гісторыі нашай навукі, літаратуры, педагогікі і культуры, падкрэсліўшы пры гэтым, што Алег Лойка заўсёды быў генератарам цікавых ідэй на ніве беларускай філалогіі і навукі.

Доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша, які вёў канферэнцыю, сказаў, што Алег Лойка быў чалавекам незвычайным, а тое, што ён зрабіў у літаратуразнаўстве, варта самай вялікай пахвалы. „Ён напісаў гісторыю беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя. Тое, што па сутнасці робяць цэлыя інстытуты, ён зрабіў адзін. Я, напрыклад, не ведаю ў рускай літаратуры такога чалавека, які б адзін напісаў гісторыю літаратуры ад старажытнасці да нашых дзён. У нас такі чалавек быў. Гэта Алег Лойка. Ён першы і адзіны пакуль беларус, які выдаў у Маскве ў серыі ЖЗЛ [Жизнь замечательных людей — рэд.] кнігі пра Францыска Скарыну і Янку Купалу”.

Алега Лойку як паэта я ўпершыню пачуў ажно ў 1943 годзе. Яму тады было толькі 12 гадоў. Ён друкаваўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF