Ніва № 3 (2801), 17 студзеня 2010 г.

Газавае надвор’е

Віктар САЗОНАЎ

Калісьці вялікі адэскі гумарыст Міхаіл Жванецкі, слухаючы адказных за сельскую гаспадарку савецкіх чыноўнікаў, прыйшоў да нязвыклай для іншых людзей высновы, якая тлумачыла чаму савецкая сельская гаспадарка не магла накарміць грамадзян краіны рабочых і сялян.

Нашай сельскай гаспадарцы, — патлумачыў тады Жванецкі, — перашкаджаюць усяго чатыры фактары. Гэтыя фактары — зіма, вясна, лета і восень.

Адразу ўсім стала зразумела, што каб не было зімы, вясны, лета і восені, то краіна саветаў змагла б пракарміць сябе сама. А так прыходзілася прадаваць нафту, каб купіць у Канадзе зерне. Тыя нафтавыя і газавыя трубы кармілі тады цэлую шостую частку сушы. Ну не саму сушу, а грамадства, што складалася з больш за сто нацыянальнасцей, і якія на той сушы мелі шчасце, ці няшчасце, несці свой, прадвызначаны вялікім лёсам, крыж.

Сапраўды, калі, прыкладам, лета дажджлівае, то зерне ў СССР вымакала. Ну а калі лета выдавалася сонечнае, то зерне высыхала. З іншымі порамі года было нешта падобнае. Вясна ніколі не была нармальнай. Або зарана прыходзіла, або запозна. А калі прыходзіла не рана і не позна, то чамусьці не да нас. Восень зусім была гадкая. Перашкаджала працаваць і людзям, і тэхніцы. То зашмат балота было, то замала школьнікаў ды студэнтаў, якія прыязджалі распачынаць лютую вайну за ўраджай. Ну а пра зіму і казаць не хочацца. Яе тады заўсёды называлі сібірскай, нават у чарназёмнай паласе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF