Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзеля папаўнення кнігі цудаў нашага дзядоўскага турнэ мусова забегчы паўтары месяца наперад і трапіць на літаратурны семінар „Бязмежжа-2009”, якія традыцыйна ўжо праходзіў у пансіянаце „Бора-Бора” ў нетрах Белавежскай пушчы. Калі над галовамі беларускіх пісьменнікаў пачалі кружыць два матылі, у адным з іх Міра Лукша распазнала дух Анатоля Сыса. Здаецца, ніхто з літаратараў не сумняваўся ў яе адкрыцці. Паўлінавае вока, бо ў такім выглядзе з’явіўся паэт, ад пачатку патрабавала выключнай увагі. Яно пёрлася ў ляпмы жырандоляў, каб пакутна згараць на вачах паэтаў. Аж надакучала... Добра, што на ратунак прыгажуну рушылі дзелавітыя прадстаўніцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі. Усе два дні яны размантоўвалі лямпы і ласкава папракалі назойлівую з’яву:

А каб ты быў здаровы!

Такога цуду якраз і не хапала ў нашай дзядоўскай хроніцы здарэнняў. Факт, матыль павінен з’явіцца сем тыдняў раней на Гомельшчыне, у роднай хаце паэта ў Гарошкаве, у час дзядоўскага застолля з сямейкай і сваякамі паэта. Але, як кажуць: лепш пазней, чым ніколі. Як свята верыць беларускі народ, дух памерлых з’яўлецца на дзядоўскую вячэру якраз у выглядзе матыля. Яго трэба пачаставаць салодкай гарэлкай, заспяваць песню, распавесці пра гераічныя ўчынкі нябожчыка...

Мы з Мірай, як было ўжо сказана напачатку, не маглі наракаць на недахоп сустрэч з пасланцамі іншага свету, наадварот, у наш бок цягнула ўсякай пароды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF