Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Успаміны з беларускім каларытам

Віктар ШВЕД

У 1957 годзе быў я прыняты Георгіем Валкавыцкім на журналісцкую працу ў рэдакцыі „Нівы”. Тут я пазнаёміўся са штатным журналістам нашага часопіса Юзафам Рыбінскім. Быў ён старэйшым за мяне, нарадзіўся 20 кастрычніка 1912 года ў вёсцы Сачкоўцы каля Кузніцы-Беластоцкай. Беларускую мову ведаў ён у дыялекце роднай вёскі. Тады на Сакольшчыне вясковыя дыялекты былі набліжаны да беларускай літаратурнай мовы. Пазней стаў ён журналістам-рэпарцёрам новастворанага часопіса „Panorama Północy” і спыніліся нашы непасрэдныя сувязі.

Працуючы потым у варшаўскім выдавецтве „Кsiążka i Wiedza” даведаўся я, што Юзаф Рыбінскі за свае ўспаміны атрымаў першую літаратурную ўзнагароду ў конкурсе аб’яўленым маім выдавецтвам. Першы том успамінаў Юзафа Рыбінскага „Słońce na miedzy” выйшаў у выдавецтве „Pojezierze” ў 1979 годзе і іх аўтар атрымаў узнагароду беластоцкага ваяводы. У 1983 годзе першы папоўнены том быў выдадзены разам з другім томам успамінаў у гэтым самым выдавецтве.

У апошні час я ізноў вярнуўся да гэтых надта цікавых успамінаў Юзафа Рыбінскага. Асабліва ўсхваляваў мяне том першы, прысвечаны побыту аўтара ў сваёй роднай вёсцы Сачкоўцы да 1933 года, калі ён быў прызваны ў польскае войска, у 5 авіяцыйны полк, што размяшчаўся ў Лідзе.

Гэты першы том так насычаны беларускімі словамі, што можна было б з іх стварыць прыкметны слоўнік. Ды не толькі асобныя словы, у тэкстах выступаюць сказы, а нават цэлыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF