Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

З’езд-опера (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У кулуарах з’езда паставіў я Яну Сычэўскаму пару пытанняў. На пытанне, якімі сродкамі Таварыства пагасіла кошты здзейсненых у 2006 годзе мерапрыемстваў, на якія МУСіА адабрала датацыю, старшыня адказаў, што ў Таварыства былі дастатковыя ранейшыя зберажэнні. У зачытанай справаздачы была мова пра нулявое цяпер зацікаўленне выпускнікоў нашых ліцэяў штудыямі ў Беларусі ў выніку пагашэння важнасці дыпломаў беларускіх вузаў і неабходнасцю іх настрыфікацыі ў Польшчы. Спытаў я, якія захады выконвае Таварыства з мэтай усё ж такі зацікаўлення нашых абітурыентаў гэтай магчымасцю, якая не пагасла. Ян Сычэўскі адказаў, што прапановы навучання ў Беларусі пастаянна паступаюць з Міністэрства адукацыі РБ і Таварыства перасылае іх у адпаведныя ліцэі. Далей пацікавіўся я, якія меры праводзіць Таварыства дзеля заахвочвання навучанню дзяцей беларускай мове.

— Уся наша дзейнасць павінна прычыняцца і мяркую, што ў нейкай меры прычыняецца да зацікаўлення настаўнікаў, моладзі, дзяцей беларускай мовай. Усе конкурсы, уся дзейнасць сярод дзяцей і моладзі павінна гэтаму спрыяць. Калі гаварыць пра непасрэдны ўплыў на бацькоў — гэта справа цяжкая. Мы не раз прабавалі, сустракаліся з бацькамі і ў Сямятыцкім павеце, і ў Беластоцкім. Калі няма добрай волі з боку бацькоў, то наша агітацыя нічога не дае. А нават бывалі такія выступленні, даволі экстрэмальныя: чаго вы прыязджаеце сюды, калі мы і так свядома прымаем рашэнні, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF