Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Святкаванне Ражджаства Хрыстовага

Міхал МІНЦЭВІЧ

Настала вялікае свята Ражджаства Хрыстовага. У гэтыя асаблівыя дні ў душы кожнага хрысціяніна ўзнікае радаснае светлае пачуццё. Адзіны, непадобны на іншыя, вечар у годзе — гэта Куцця, навячэр’е Ражджаства Хрыстовага, калі ў мільёнах дамоў па ўсім свеце думкі хрысціян кіруюцца ў Святую Зямлю і Віфлеем, дзе два тысячагоддзі таму здзейснілася тайна прыходу на свет Збавіцеля — Дзіцяткі Ісуса.

Нараджэнне Ісуса Хрыста здзейснілася ў пячоры каля Віфлеема (каля дзесяці кіламетраў на поўдзень ад Іерусаліма). У непагадзь пячора служыла прытулкам пастырам і іхняй жывёле. Яна стала месцам асаблівага пакланення ўжо з самага пачатку хрысціянства.

Прадвесце прыходу Месіі ў Віфлеем напісаў прарок Міхей: „І ты, Віфлеем Ефрата, хаця ты малы між тысячамі Іудзінымі, з цябе выйдзе Мне Той, які павінен быць Уладаром у Ізраілі, і Якога з’яўленне з пачатку, з дзён вечных” (Міх. 5:2).

Гэтае прароцтва збылося, пра што паведамляе прароцтва ад Лукі: „У той час быў абвешчаны загад кесара Аўгуста, каб правесці перапіс насельніцтва ўсяго свету. (...) І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Падаўся таксама Іосіф з Галілеі, з горада Назарэт, у Іудзею, у горад Давіда Віфлеем, бо выводзіўся ён з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай яму жонкай, якая была цяжарная. Калі яны там былі, наступіў час родаў. І нарадзіла Сына свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF