Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Албанія — забытае месца Еўропы (2)

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Экспрэсам па Албаніі

Паколькі камуністы змагаліся з рэлігіяй у кожнай краіне на свой спосаб, дык албанскія асабліва люта. У 1967 г. па загадзе „таварыша каменданта” Албанія была аб’яўлена першай атэістычнай краінай свету. Для прыкладу: з ліку 1 050 мячэцей 200 было разбураных адразу, астатнія заменены ў склады і іншыя публічныя аб’екты, а літаральна некалькі захаваліся як помнікі мінуўшчыны, а не рэлігійныя аб’екты. Падобны лёс сустрэў 1 600 праваслаўных цэркваў. А духоўныя, нягледзячы на веравызнанне, фізічна перасталі існаваць. Трапілі ў вязніцы і лагеры працы. З ліку двухсот айцоў-настаўнікаў бекташаў (па-албанску „бабаў”) перыяд атэізацыі перажыло пяцёх. А праваслаўных святароў пры жыцці засталося дваццацёх, і што горш, ніводзін не мог стаць епіскапам. Трэба было шукаць іх за мяжою, але гэта не было так проста. Албанскае кіраўніцтва пад уплывам нацыяналістычных колаў супраціўлялася імпарту праваслаўных святароў, асабліва з Грэцыі. Нават тым епіскапам, назначаным Усяленскім Патрыярхам, улада ў Тыране адмаўляла ў візах. Але тыя не здаваліся. Ужо ў 1992 годзе ў Дурэсе пачала працу праваслаўная духоўная семінарыя. Іслам адраджаўся без большых перашкод арганізацыйнага характару. Самая толькі Саўдаўская Аравія прафінансавала пабудову 500 мячэцей.

Паколькі шлях у Еўропу вядзе цераз Італію, дык і рымска-каталіцкая царква адраджалася хутка і не так складана як праваслаўная. У 1992 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF